|
|
Замест уводзінаў: Гэты раздзел задумваўся і ствараўся як своеасаблівы дапаможнік студэнтам-гісторыкам. Прычым, у першую чаргу для гісторыкаў гістарычных факультэтаў, і зноў жа ў першую чаргу для гісторыкаў гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Першапачаткова я тут выкладваў свае напрацоўкі, але з цягам часу ў гэтага раздзела з'явіліся прыхільнікі і пастаянная аўдыторыя, таму зараз гэта стаў збор матэрыялаў, карацей кажучы - "ад кожнага па нітачцы". Тут прадстаўлены (што сабралася) электронныя варыянты канспектаў практычных, таксама шпоры і шпоркі (разбіты па калонкам, так што іх толькі надрукаваць (раю на лазерным прынтары)), па частцы дысцыплінаў, якія вывучаюць студэнты гістарычнага факультэта. Усе файлы зроблены ў Word 97 (office 2003), маюць фармат .doc і заархівіраваны архіватарам WinRar ў фармат .zip. Усім, што тут прадстаўлена ў той ці іншай меры карысталіся. Як карыстацца канспектамі і шпаргалкамі і навошта гэта трэба, думаю ня мае сэнсу расказваць... Тут старонка на якой змяшчаны даступныя мне электронныя варыянты кніг і метадычак па дысцыплінам, якія вывучаюцца на гістфаку. Калі ў вас ёсць што-нубудзь у электронным варыянце, як то - рэфераты, канспекты, кнігі, шпаргалкі - дасылайце - ўсё размяшчу на сайце!!! Спадзяюся, вам гэта зможа дапамагчы і ў некаторай ступені зробіць палёгку ў працэсе навучання і здачы залікаў і экзаменаў! |
© 2006 Студэнцкі навукова-даследчы гісторыка-краязнаўчы гурток
гістарычнага факультэта УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя
Янкі Купалы"
|